3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Ад згушчанага малака да камбайна: Лукашэнка ўручыў Дзяржаўны знак якасці лепшым таварам 2025 года
Аўтар:Ілона Красуцкая
20 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў Дзяржаўныя знакі якасці лепшай прадукцыі па выніках 2025 года. Гэта 12 айчынных лаўрэатаў: харчовыя, прамысловыя тавары, прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння.
Многія з іх добра ведаюць і выбіраюць не толькі беларусы, але і тыя, хто жывуць за мяжой: рагачоўскае згушчанае малако, шакалад брэнда "Камунарка" і г. д. З цяжкавагавікоў беларускай прамысловасці - камбайн Гомсельмаша, пагрузчык "Амкадара" і легкавыя аўтамабілі маркі BELGEE.
Кіраўнік дзяржавы папрасіў вытворцаў ніколі не спыняцца на дасягнутым. Сярод прыярытэтных задач - зніжэнне выдаткаў, разумная эканомія і жорсткая вытворчая дысцыпліна.















