3.71 BYN
3.01 BYN
3.39 BYN
Адбылася нарада ў Прэзідэнта па пытаннях абыходжання з адходамі і выкарыстання другрэсурсаў
Сур'ёзна і комплексна наладзіць сістэму абыходжання з адходамі і выкарыстання другсыравіны - гэта патрабаванне Прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка 20 мая правёў нараду па гэтай тэме з урадам і губернатарамі. У Год добраўпарадкавання навядзенню парадку вялікая ўвага. Уцягванне адходаў у гаспадарчы абарот - гэта новыя магчымасці для эканомікі і, вядома, экалогія.
Прапанова Мінпрыроды прыняць новую стратэгію абыходжання з адходамі і вызначыць адзінага рэгулятара падтрымана. Але пры гэтым Аляксандр Лукашэнка жорстка выказаўся і па падыходах, і па тэрмінах, і па недахопах добраўпарадкавання (падрабязнасці ў відэа).