3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Аляксандр Лукашэнка на Раство наведаў храм у Мінскім раёне
Аўтар:Наталля Брэвус
7 студзеня ўвесь праваслаўны свет адзначае Нараджэнне Хрыстовае. У светлае свята свечку ў храме пад Мінскам запаліў і Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка па традыцыі ў важныя для вернікаў дні наведвае невялікія цэрквы.
7 студзеня ў царкве ў гонар абраза Божай Маці "Млекакарміцелькі" ў вёсцы Аколіца з вернікамі кіраўнік дзяржавы гаварыў пра тое, што хвалюе многіх у гэты няпросты час - пра мір, дзяцей, традыцыйныя каштоўнасці. І, вядома, усіх беларусаў настройваў на працу пасля доўгіх свят. Ад працы кожнага залежыць, як будзе складвацца ў выніку жыццё краіны (адрабязнасці ў відэа).















