3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з юбілеем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з юбілеем, падкрэсліўшы яго неацэнны ўклад у станаўленне дзяржаўнасці і фарміраванне сацыяльна-эканамічнага падмурка Казахстана, а таксама ў прасоўванне інтэграцыйных працэсаў і ўмацаванне бяспекі на еўразійскай прасторы. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.
"З вялікай цеплынёй успамінаю нашы сустрэчы і выказваю ўдзячнасць за Вашы намаганні па ўмацаванні дружалюбных сувязей паміж братэрскімі народамі Беларусі і Казахстана", - адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што курс Мінска і Астаны на паглыбленне саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства захавае сваю дадатную дынаміку, а яго вынікамі стануць новыя важкія дасягненні як у двухбаковым супрацоўніцтве, так і ў рамках міжнародных арганізацый.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву здароўя і даўгалецця, поспехаў і дабрабыту ва ўсіх сферах жыцця: "Няхай Вашы мудрасць і вопыт прадаўжаюць натхняць навакольных".