3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў аховы здароўя з прафесійным святам
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі створаны шырокія магчымасці для развіцця медыцыны. У краіне будуюцца бальніцы, набываецца сучаснае абсталяванне, паспяхова ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі дыягностыкі і лячэння. "Але ў аснове вашай дзейнасці заўсёды застаюцца высокі прафесіяналізм, адказнасць і міласэрнасць", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырую падзяку работнікам і ветэранам галіны за самаадданую працу і пажадаў здароўя, шчасця і радасці, а роднай Беларусі - міру і дабра.
Віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў
21 чэрвеня
Работнікам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў.
Ваша імкненне дапамагаць людзям дастойна павагі. Ратуючы жыцці, захоўваючы і ўмацоўваючы здароўе грамадзян, вы ўносіце неацэнны ўклад у будучыню нашай краіны.
У Беларусі створаны шырокія магчымасці для развіцця медыцыны. Будуюцца бальніцы, набываецца сучаснае абсталяванне, паспяхова ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі дыягностыкі і лячэння. Але ў аснове вашай дзейнасці заўсёды застаюцца высокі прафесіяналізм, адказнасць і міласэрнасць.
Выказваю шчырую ўдзячнасць работнікам і ветэранам галіны за самаадданую працу. Упэўнены, людзі ў белых халатах прадоўжаць з апорай на слаўныя традыцыі айчыннай аховы здароўя аддана служыць справе і сваёй Радзіме.
Жадаю вам і вашым блізкім здароўя, шчасця і радасці, а роднай Беларусі - міру і дабра.
Аляксандр Лукашэнка,
21 чэрвеня 2026 года.















