3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з Адміністрацыяй Прэзідэнта
Больш дэталёва працаваць з кадрамі і зваротамі грамадзян, выключыць фармальны падыход у ідэалогіі, загрузіць па поўнай памочнікаў Прэзідэнта, вырашаць праблему лішку заканадаўства - гэта толькі частка пытанняў, якія Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акрэсліў на нарадзе з кіраўніцтвам сваёй Адміністрацыі.
Палітычны штаб лідара павінен трымаць высокую планку. Праз гэты дзяржорган праходзяць экспертызу практычна ўсе ключавыя рашэнні. 12 чэрвеня кіраўнік дзяржавы наўмысна звярнуў увагу на вузкія месцы, каб штаб мог адкарэктаваць падыходы.
Кожны дзень на сувязі з першай асобай - менавіта ў такім рэжыме працуе Адміністрацыя Прэзідэнта. Па ўрадавым прыкладзе вырашана правесці спецыяльную сустрэчу з кіраўніцтвам гэтай важнай структуры. Палітычная кампанія ў мінулым, але наперадзе, акрамя надзённых задач, УНС і планы на пяцігодку - і лёгкага жыцця ў апарата дакладна не будзе (падрабязнасці ў відэа).