3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
"Час Першага": гарантыі бяспекі і інтэграцыя, інспекцыя АПК без паказухі, узнагароды афіцэрам
Гледзячы на тое, што зараз адбываецца ў свеце, у галаве толькі і круцяцца словы нашага Прэзідэнта - "мы як ніколі блізкія да трэцяй сусветнай вайны". Пачатак года ўразіў. Выкраданне прэзідэнта Венесуэлы, кантроль за нафтай у гэтай краіне, энергетычная блакада Кубы, зараз ЗША і Ізраіль атакуюць Іран. У адказ Тэгеран наносіць удары па ваенных базах на Блізкім Усходзе. Зрэшты, як тонка зазначылі ў інфаполі, "свет у агні, а Лукашэнка інспектуе кароўнікі. Божа, беражы такога Прэзідэнта".
Сапраўды, лепш працаваць, чым ваяваць. Але ў той жа час порах трымаем сухім. Моцнымі аргументамі, што стрымліваюць гарачыя галовы, сталі ядзерная зброя і комплекс "Арэшнік", якія размясцілі на тэрыторыі Беларусі. На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ў Маскве Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін нагадаюць свету пра гатоўнасць гарантаваць ваенную бяспеку Саюзнай дзяржавы ўсімі сіламі і сродкамі. Лідары Беларусі і Расіі ў тым ліку амаль гадзіну размаўлялі асабіста без камер. Прадказальна, гэта выклікала чарговую порцыю "тэорый змовы". Так і хочацца сказаць, не там ворагаў шукаеце. Як заўсёды "Час Першага" пакажа больш (гл. відэа).















