3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Дабро, міласэрнасць, цяпло ў душы. Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі са святам Вялікадня

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі са светлым святам Вялікадня. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спысылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
"У гэтыя дні праслаўляюцца адкупіцельны подзвіг Хрыста ў імя ўсяго чалавецтва і яго самазабыўнае служэнне людзям. Мільёны вернікаў, якія выбралі галоўнымі арыенцірамі дабро і міласэрнасць, з цеплынёй у душы сустракаюць Уваскрэсенне Хрыстовае. Яно нясе ў дамы шчасце, радасць і любоў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі захавана прыхільнасць да хрысціянскіх каштоўнасцей, тут з асаблівым хваляваннем удзячныя Госпаду за існуючыя мір і згоду.
"Няхай вас акружаюць узаемаразуменне, надзея і натхненне. Жадаю вам і вашым сем'ям жыццёвай раўнавагі, моцнага здароўя і поспехаў", - звярнуўся да суайчыннікаў Прэзідэнт.