3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка 26 лютага прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы
Прэзідэнт Беларусі 26 лютага прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Яно адбудзецца ў Маскве. Парадак дня ўключае 7 пунктаў па актуальных пытаннях двухбаковага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. На пасяджэнні трэба будзе абмеркаваць Асноўныя кірункі рэалізацыі палажэняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, а таксама распрацоўку праекта аналагічнага дакумента на 2027-2029 гады.
Ключавыя пункты парадку дня таксама датычацца арганізацыі трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін, стварэння Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы, узаемнай падтрымкі ў супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага правасуддзя, прысуджэння прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады (гл. відэа).















