3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Лукашэнка - беларусам: "Ваш Прэзідэнт вас ніколі не кідаў і не кіне, не здрадзіць і не ўцячэ"

Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці прызнаўся, што ён - шчаслівы Прэзідэнт, і паабяцаў, што прыкладзе максімум намаганняў, каб апраўдаць аказаны яму беларусамі давер.
"Новы перыяд прэзідэнцкіх паўнамоцтваў - гэта заўсёды новыя гістарычныя ўмовы, чаканні і задачы. Нашы прыярытэты нязменныя. Гэта мір, бяспека, дабрабыт роднай Беларусі, годнасць нацыі і дастатак кожнага", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Ведаю, што побач са мной сапраўдныя аднадумцы. Людзі, перакананыя ў правільнасці таго, што мы робім, сапраўдныя патрыёты, якія шчыра любяць Беларусь. Ні ў аднаго лідара дзяржавы няма такіх працавітых і надзейных людзей, як вы, беларусы! Таму я - шчаслівы Прэзідэнт, а Беларусь - краіна, у якой хочацца жыць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Ваш Прэзідэнт вас ніколі не кідаў і не кіне, не здрадзіць і не ўцячэ. Вы - усё маё жыццё, і я прыкладу максімум намаганняў, каб апраўдаць аказаны мне вамі вялізны давер. Я жадаю ўсім нам міру, дабра, здароўя, шчасця, радасці, невычэрпнай энергіі для рэалізацыі тых грандыёзных задач, якія паставілі перад намі людзі. У нас няма іншага права і іншай магчымасці, як гэта зрабіць. І мы гэта зробім! Выбар зроблены, настае час новых перамог!" - канстатаваў беларускі лідар.