3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Лукашэнка: Гэта перамога не толькі мая, Прэзідэнта, але і мільёнаў нашых беларусаў

Беларусы ідуць шляхам міру і стваральнай працы, нацыянальнага адзінства і патрыятызму, справядлівасці і шырокіх магчымасцей для кожнага.
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 сакавіка на цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці, паведамляе БЕЛТА.
"Я перш за ўсё хацеў бы павіншаваць усіх нас з перамогай на выбарах. Гэта перамога не толькі мая, Прэзідэнта, але і мільёнаў нашых беларусаў. 26 студзеня мы пераадолелі чарговае гістарычнае скрыжаванне. Прайшлі яго ўпэўнена і мудра, не звярнуўшы з дарогі, па якой ідзём траціну стагоддзя. Гэта шлях міру і стваральнай працы, нацыянальнага адзінства і патрыятызму, справядлівасці і шырокіх магчымасцей для кожнага - усё тое, што мы называем дзяржавай для народа. Гэта наш беларускі шлях!" - заявіў Аляксандр Лукашэнка.