3.72 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Лукашэнка на перамовах са спадчынным прынцам Султаната: Мы сталі не проста партнёрамі, а сябрамі
19 мая ў Палацы Незалежнасці прайшлі міжнародныя перамовы адразу па двух кірунках - супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі і з Аманам.
Спачатку аб тым, што датычыцца Блізкага Усходу, - там Беларусь умацоўвае свае пазіцыі. Аб сумесных планах і развіцці кантактаў ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са спадчынным прынцам Султаната Зеязінам бен Хайтамам Аль Саідам.
Перамовы лідараў, якія прайшлі ў канцы 2024 года ў Маскаце, сталі новым пунктам адліку ў гісторыі двухбаковых адносін. На гэты раз Беларусь і Аман стварылі сумесны камітэт па супрацоўніцтве і інвестыцыях. Міжурадавае пагадненне было падпісана ў МЗС.
Рабочы тыдзень Прэзідэнта стартуе з міжнародных сустрэч. Гэта не пачатак, а працяг вялікай работы на так званай далёкай дузе. Акрамя Азіі і Афрыкі Мінск умацоўвае свае кантакты з краінамі Персідскага заліва, і Аман - адна з іх (гл. відэа).