3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка на ВДС: Зададзены вектар новаму этапу развіцця інтэграцыі па ўсіх кірунках
У Маскве адбылося пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Унікальны фармат інтэграцыйнага аб'яднання, дзе прымаюцца ключавыя палітычныя і эканамічныя рашэнні. Гэты год юбілейны. У красавіку спаўняецца 30 гадоў Дагавору аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, які і заклаў падмурак развіцця "саюзнай двойкі". Фармат пацвярджае сваю запатрабаванасць.
Сёння лідарамі Беларусі і Расіі прыняты рашэнні, якія дазволяць дасягнуць новага ўзроўню эканамічнай інтэграцыі, абараніць вытворцаў агульнага прадукту і забяспечыць развіццё прыгранічных чыгуначных перавозак. Шмат у чым кіраўнікі дзяржаў ідуць "ад жыцця", разглядаючы найбольш актуальныя на дадзены момант пытанні. Тэхналагічны суверэнітэт, стаўка на ўласныя рэсурсы і кампетэнцыі, абарона агульнага рынку Саюзнай дзяржавы - усё гэта не менш важна, чым ваенная і знешнепалітычная бяспека (гл. відэа).















