3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Лукашэнка назваў навагоднія віншаванні дзяцей добрай традыцыяй Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў даўняй і вельмі добрай традыцыяй краіны віншаванне дзяцей з Новым годам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у Палацы Рэспублікі на дабрачынным свяце ў рамках акцыі "Нашы дзеці", інфармуе БЕЛТА.
"Краіна заўсёды моцная традыцыямі. Калі ёсць традыцыі, значыць, ёсць краіна. Значыць, ёсць нейкая асаблівасць гэтай краіны, - сказаў Прэзідэнт. - У нас даўным-даўно нарадзілася вельмі добрая традыцыя - у гэтыя пераднавагоднія святы вітаць вас, дзяцей, дарослых людзей, вашых настаўнікаў, выхавальнікаў, бацькоў - усіх, у каго ёсць маленькія дзеткі і хто мае дачыненне да выхавання дзяцей. Добрая традыцыя - віншаваць нашых дзяцей, бываць у дзяцей. Асабліва ў тых, хто ў гэтым мае патрэбу. Хаця няма ў краіне тых дзяцей, у свеце няма тых дзяцей, якія б не мелі патрэбы ва ўвазе і падарунках".
Цэнтральнай падзеяй акцыі "Нашы дзеці" з'яўляецца Галоўная ёлка краіны - дабрачыннае навагодняе свята з удзелам Прэзідэнта і паказам навагодняй казкі ў Палацы Рэспублікі. У 2025 годзе для дзяцей падрыхтавалі яркі спектакль "Чараўніцтва Новага года" з казачнымі персанажамі і галоўнымі атрыбутамі зімовых святаў.
На Галоўную ёлку краіны ў Палацы Рэспубліцы запрошаны каля 2,4 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў Беларусі. Магчымасць убачыць яркую навагоднюю казку атрымалі навучэнцы кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў, пераможцы розных алімпіяд, творчых конкурсаў і спаборніцтваў, навучэнцы, якія маюць поспехі ў грамадскай працы, дзеці-сіроты, дзеці са шматдзетных сем'яў і сем'яў бежанцаў і дзеці, пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.















