3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Лукашэнка павіншаваў швейцарцаў з Днём заснавання Канфедэрацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне народу Швейцарыі ў сувязі з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі. Пра гэта паведаміла БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
"Беларусь, як і Швейцарыя, надае выключнае значэнне ўмацаванню незалежнасці і сацыяльнай справядлівасці. Нашы народы імкнуцца да вырашэння самых складаных пытанняў шляхам дыялогу і кампрамісаў, забеспячэння мірнага суіснавання розных моў, культур і канфесій", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы закладзенаму ў мінулыя гады трываламу падмурку беларусы і швейцарцы маюць выдатны патэнцыял для пашырэння двухбаковых сувязяў у розных галінах на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі.
"На беларускай зямлі заўсёды рады вітаць грамадзян Швейцарыі, якія могуць наведаць нашу краіну ў любы час без візы і асабіста пераканацца ў тым, што ў нас камфортна і бяспечна", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў жыхарам Швейцарыі шчасця, адзінства і дабрабыту.