3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Лукашэнка павіншаваў вайскоўцаў і ветэранаў унутраных войскаў з прафесійным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вайскоўцаў і ветэранаў унутраных войскаў з днём унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
"Уся больш чым векавая гісторыя ўнутраных войскаў - гэтае вернае служэнне краіне і народу, а яе найбольш яркімі старонкамі з'яўляюцца гераічная барацьба са знешнім і ўнутраным ворагам падчас замежнай ваеннай інтэрвенцыі і Вялікай Айчыннай вайны, удзел у наладжванні мірнага жыцця ў пасляваенныя гады, навядзенне правапарадку ў ліхія дзевяностыя, недапушчэнне дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне ў XXI стагоддзі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ўнутраныя войскі ўяўляюць сабой баяздольнае воінскае фарміраванне з прафесійнымі кадрамі, сучаснай тэхнікай і ўзбраеннем, якое штодня забяспечвае правапарадак на вуліцах гарадоў, затрымлівае і канваіруе злачынцаў, ахоўвае асабліва важныя дзяржаўныя аб'екты і папраўчыя ўстановы, абясшкоджвае выбуховыя прыстасаванні і боепрыпасы, процідзейнічае незаконным узброеным фарміраванням.
"Адметнымі якасцямі кожнага воіна ўнутраных войскаў з'яўляюцца вернасць прысязе, мужнасць і высокае баявое майстэрства, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Асобныя словы ўдзячнасці ветэранам, якія і сёння падтрымліваюць цесную сувязь з воінскімі калектывамі і актыўна займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі".
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў вайскоўцам за службу і пажадаў ім і іх сем'ям моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых поспехаў у справе служэння роднай Беларусі.