3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
14 верасня - Міжнародны дзень памяці ахвяр фашызму
14 верасня - Дзень памяці ахвяр фашызму. Сярэдзіна верасня выбрана не выпадкова - на першы месяц восені прыпадаюць дзве ключавыя даты Другой сусветнай вайны: дзень яе пачатку і дзень завяршэння.
За гады самай кровапралітнай у сусветнай гісторыі вайны, развязанай фашысцкай Германіяй, загінулі больш чым 55 млн чалавек. З іх 27 млн - савецкія грамадзяне. Толькі ў Асвенціме, найбуйнейшым нацысцкім лагеры, знішчана больш за 4 млн чалавек.
На тэрыторыі Беларусі дзейнічала звыш 500 лагераў смерці. Самыя буйныя з іх знаходзіліся ў Мінску - у раёне Нямігі і ў Трасцянцы, а таксама ў Азарычах, Гомелі, Полацку і Бабруйску. У іх было знішчана каля 3 млн мірных жыхароў.
У Беларусі захаванню гістарычнай праўды надаецца асаблівая ўвага. Хлопчыкаў і дзяўчынак з самага ранняга ўзросту вучаць беражліваму стаўленню да мінулага, і дапамагаюць у гэтым школьныя музеі. Падрабязнасці ў відэа.