3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
17 верасня натарыусы Беларусі будуць кансультаваць бясплатна

Натарыусы Беларусі 17 верасня будуць кансультаваць бясплатна. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара Беларускай натарыяльнай палаты Юрыя Лукашэвіча.
Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны.
На працягу рабочага дня жыхары і госці Беларусі пры асабістым звароце да натарыуса змогуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку па афармленні спадчынных правоў, даверанасцяў, складанні завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнні нерухомасці і інш.
Правядзенне падчас прававой асветы такіх акцый, прымеркаваных да дзяржаўных святаў і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца перш за ўсё забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне прававой культуры насельніцтва.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, іх кантактныя даныя і час працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".