3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні па фарміраванні эканамічнага блока ўрада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сфарміраваў эканамічны блок урада краіны, піша БЕЛТА.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, цяперашні склад можна назваць "новым старым". Бо многія з яго былі прызначаны і працавалі да выбараў, каб выбаршчыкі загадзя разумелі, з кім Прэзідэнт будзе працаваць.
Эканамічны блок урада ўзначаліў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў.
"Яшчэ раз хачу пазначыць асаблівасць працы будучага ўрада, на якой буду настойваць. Гэтая асаблівасць заключаецца ў тым, што значна большую вагу будуць мець намеснікі прэм'ер-міністра. Старшыня ўрада ў нас - старшыня, ён арганізоўвае працу ўрада, вядзе пасяджэнні ўрада, але ні ў якім разе не прымае нейкіх аднаасобных рашэнняў і не пераважае над членамі ўрада, перш за ўсё над віцэ-прэм'ерамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.