3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Лукашэнка ў светлае свята Вялікадня наведаў храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Талачыне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў светлае свята Вялікадня наведаў храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы, размешчаны на тэрыторыі Свята-Пакроўскага жаночага манастыра ў Талачыне, паведамляе БЕЛТА.
Пачатак гісторыі манастыра звязваюць са з'яўленнем у 1604 годзе Свята-Пакроўскага храма ў Талачыне - помніка архітэктуры віленскага барока. Гэта адзіны ў Віцебскай вобласці храм, які захаваўся з пачатку XVII стагоддзя ў сваім першапачатковым выглядзе.
Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ўвесь час свайго існавання быў дзеючым. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, царква дзейнічала нават у гады Вялікай Айчыннай вайны. Да 2016 года была праведзена рэканструкцыя з рэстаўрацыяй Свята-Пакроўскага жаночага манастыра.
Паcля прыезду Прэзідэнт пагутарыў з вернікамі і ігуменнняй Анфісай, у якой спытаўся пра тэрыторыю манастыра і гісторыю храма. У самім храме Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку і звярнуўся да вернікаў.
"Я жадаю вам самага галоўнага, што не купіш ні за якія грошы, - міру, здароўя. Вам, вашым дзеткам, каб вашы дзеці вас ніколі не засмучалі, каб былі такімі светлымі, добрымі, радаснымі, як у гэты святочны дзень, - пажадаў Аляксандр Лукашэнка. - Беражыце Беларусь - іншай такой не будзе. І не трэба, таму што яна самая прыгожая, цудоўная. Гэта месца для жыцця нас і нашых дзяцей. Шчасця, дабрабыту, радасці вам!"
Аляксандр Лукашэнка перадаў у падарунак храму ікону Божай Маці "Казанская". Гэта адна з самых вядомых і асабліва шануемых праваслаўных выяў Багародзіцы. Падораны Прэзідэнтам абраз выкананы ў іконаакладнай майстэрні Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра ў Мінску.
Прэзідэнту падарылі ікону свяшчэннамучаніка Харалампія, створаную яраслаўскімі майстрамі ў стылі яраслаўскай школы іканапісу.