3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Лукашэнка: Сёння наша краіна загучала на ўвесь свет, мы маем значэнне

Беларусы стварылі суверэнную дзяржаву, і нам ёсць чым ганарыцца. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 сакавіка на цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці, паведамляе БЕЛТА.
"Мы з вамі стварылі суверэнную дзяржаву. Нам ёсць чым ганарыцца. Што ведалі ў свеце пра Рэспубліку Беларусь нейкія тры дзясяткі гадоў таму? Амаль нічога. Каму мы былі цікавыя? Бадай, нікому. А сёння? Сёння наша краіна загучала на ўвесь свет, сёння мы маем значэнне!" - заявіў беларускі лідар.
Ён зазначыў, што да Беларусі зараз прыкавана ўвага, але далёка не ўсім даспадобы незалежнасць краіны. "Асабліва наша сумленная і адкрытая пазіцыя на міжнароднай арэне", - падкрэсліў Прэзідэнт.