3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Лукашэнка: Трэба яшчэ раз прааналізаваць наша падатковае заканадаўства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству па падатках і зборах прааналізаваць падатковае заканадаўства і выпрацаваць разумную падатковую сістэму.
Пра гэта было заяўлена ведамству падчас прыняцця кадравых рашэнняў, паведаміла БЕЛТА.
"Міністру па падатках і зборах трэба яшчэ раз прааналізаваць наша падатковае заканадаўства. Я вельмі спадзяюся на Вас, што Вы як вопытны чалавек, які папрацаваў па многіх напрамках, прапануеце нейкую новую разумную сістэму. Можа, дзесьці трэба і рызыкнуць - у нас краіна кіруемая. Але не трэба ні за кім ганяцца, трэба сыходзіць з нашых умоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Вельмі важнай задачай кіраўнік дзяржавы назваў аптымізацыю падатковых ільгот. Па словах Прэзідэнта, трэба выпрацаваць такую сістэму, каб прадпрымальнікі маглі ў ёй лёгка разабрацца, а не пачалі свой новы рабочы дзень з паходу ў падатковыя інспекцыі. "А так бывае", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.