3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Лукашэнка: Ваеннаслужачыя ССА - адзін з надзейных гарантаў мірнага неба Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў сіл спецыяльных аперацый з прафесійным святам - Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, а таксама 95-годдзем з дня ўтварэння роду войскаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У гэты дзень мы ўшаноўваем воінаў-дэсантнікаў усіх пакаленняў, якія ўпісалі яркія старонкі ў гераічны летапіс савецкай і беларускай армій. У гады Вялікай Айчыннай вайны і ў мірны час блакітныя берэты з гонарам выконвалі свой воінскі абавязак, у тым ліку інтэрнацыянальны, свята захоўвалі вернасць прысязе і свайму народу", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння салдаты і афіцэры сіл спецыяльных аперацый дастойна працягваюць слаўныя традыцыі паветрана-дэсантных войскаў. "Штодзённа вырашаюць баявыя задачы па гарантаванні ваеннай бяспекі дзяржавы, дэманструюць высокі прафесіяналізм, сілу духу, нязломны характар і цвёрдую прыхільнасць да дэвізу "Ніхто, акрамя нас". Перакананы, вы ніколі не падведзяце, будзеце адным з надзейных гарантаў мірнага неба Беларусі і спакою ўсіх яе жыхароў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў ваеннаслужачым і ветэранам моцнага здароўя, шчасця і далейшых поспехаў на карысць Айчыны.