3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Лукашэнка выказаўся аб фінансаванні спорту: Не будзе ніякіх грошай, калі не будзе прагрэсу
Кожны ўкладзены ў спартыўную галіну рубель павінен даваць аддачу. На гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу 4 красавіка падчас нарады па пытанні аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту, піша БЕЛТА.
Прэзідэнт пацікавіўся, што зроблена для навядзення парадку першым чынам у гульнявых відах спорту і што яшчэ неабходна зрабіць, як выконваюцца яго даручэнні і кантралююцца дзяржаўныя грошы, якія накіроўваюцца клубам і федэрацыям.
У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: "Спорт у нашай краіне атрымліваў і будзе атрымліваць неабходную падтрымку, але кожны ўкладзены рубель павінен даваць аддачу. Не будзе ніякіх грошай, калі не будзе прагрэсу".