Мікалай Шарснёў стаў намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі

Мікалай Шарснёў прызначаны намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.
У цяперашні час Мікалай Шарснёў займае пасаду старшыні асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".







