3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
"Моцнага здароўя і бязмежнага шчасця": Лукашэнка павіншаваў жанчын з 8 Сакавіка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прынёс віншаванні беларускам з Днём жанчын. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
Прэзідэнт адзначыў, што ў гэты дзень кожны беларускі дом напоўнены асаблівым святочным настроем і водарам веснавых кветак. "8 Сакавіка - гэта цудоўная нагода выказаць вялікую ўдзячнасць нашым жанчынам за дабрыню, клопат і душэўную цеплыню, якія вы дорыце родным і блізкім, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўвасабляеце сабой Беларусь - прыгожую, моцную, накіраваную ў шчаслівую будучыню. Натхняеце нас, мужчын, на новыя здзяйсненні ў імя сваёй краіны і ўвасабленне ў жыццё самых смелых ідэй і задум".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім прадстаўніцам прыгожага полу моцнага здароўя, дабрабыту і бязмежнага шчасця: "Няхай кожны дзень прыносіць радасць і незабыўныя ўражанні".
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём жанчын
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Дарагія суайчынніцы!
Сардэчна віншую вас з Днём жанчын.
Сёння кожны беларускі дом напоўнены асаблівым святочным настроем і водарам
веснавых кветак. 8 Сакавіка - гэта цудоўная нагода выказаць вялікую ўдзячнасць
нашым жанчынам за дабрыню, клопат і душэўную цеплыню, якія вы дорыце родным і
блізкім.
Вы ўвасабляеце сабой Беларусь - прыгожую, моцную, накіраваную ў шчаслівую
будучыню. Натхняеце нас, мужчын, на новыя здзяйсненні ў імя сваёй краіны і
ўвасабленне ў жыццё самых смелых ідэй і задум.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і бязмежнага шчасця. Няхай кожны дзень
прыносіць радасць і незабыўныя ўражанні.
Аляксандр Лукашэнка,
8 сакавіка 2025 года.