3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
На рэспубліканскім суботніку Прэзідэнт працаваў на добраўпарадкаванні Парку народнага адзінства!
Добрая традыцыя, якую захавалі ў Беларусі. Штогод вясной уся краіна выходзіць на рэспубліканскі суботнік. Справа высакародная: зрабіць свой двор, вуліцу або прысядзібны ўчастак прыгажэйшым і чысцейшым. Але, безумоўна, у гэтага дня куды большыя мэты. Прывіць любоў да роднай зямлі, да працы, паказаць сваім прыкладам, як трэба, асабліва маладому пакаленню. Традыцыйна разам з усёй краінай у гэты дзень працуе і кіраўнік дзяржавы. Для Аляксандра Лукашэнкі суботнік прайшоў на пляцоўцы будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і парку Народнага адзінства! Прэзідэнт Беларусі высадзіў на тэрыторыі першае дрэва, а затым разам з камандай - моладдзю і людзьмі, якія кожны дзень працуюць побач, - заклалі дубовую алею (глядзіце відэа).