3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
Паездка ў палі і "таемнае" інтэрв'ю - як прайшоў рабочы тыдзень Прэзідэнта Беларусі
Аўтар:Ілона Красуцкая
"Пул Першага" першапачаткова думаў, што паездка на нараду будзе ў Палац Незалежнасці, але позна вечарам паведамілі: паездка пераносіцца ў палі. Гэта тыпова спантаны графік Першага.
"Паважаныя журналісты, глядзіце, цікавы факт - ураджайнасць вышэйшая, чым летась", - звярнуў увагу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Матусевіч.
Поле з азімым ячменем належыць сельгаспрадпрыемству "Азярыцкі-Агра". Так склалася, што руляць тут жанчыны. Новы дырэктар Анжаліка Гушчэня была пад уражаннем ад раптоўнага візіту.