3.69 BYN
2.92 BYN
3.37 BYN
Прэзідэнт аб гандлёвай фішцы Беларусі: Калі прымем рашэнне, паабяцаем - абавязкова ў тэрмін выканаем
Аўтар:Наталля Брэвус
Амбіцыйны план - дасягнуць паўмільярда долараў тавараабароту і сумесная работа на тэхналагічны суверэнітэт. Такія задачы для сябе ставіць Беларусь і Яраслаўская вобласць. Трэнд на ўмацаванне сувязяў з расійскімі рэгіёнамі застаецца ў сіле! Аляксандр Лукашэнка правёў 24 лістапада перамовы з кіраўніком рэгіёна - у Мінску ў гэтыя дні працуе прадстаўнічая дэлегацыя яраслаўцаў. Галоўны інтарэс - прамысловая кааперацыя, пастаўкі тэхнікі, супрацоўніцтва па лініі АПК. Не з кожнай дзяржавай атрымліваецца так дзейсна прырастаць. Але час патрабуе ўзмацніць супрацоўніцтва па ўсіх кірунках (гл. відэа).















