3.69 BYN
2.92 BYN
3.37 BYN
Мабільны каток каля Палаца спорту ў Мінску адкрыў новы сезон
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мабільны каток каля Палаца спорту ў беларускай сталіцы адкрыты - ён працуе штодня з 10:00 да 23:45. Працягласць сеансу 45 хвілін, для навічкоў ёсць паслугі інструктара. Бадзёрага настрою дададуць музычнае і светлавое суправаджэнне. Традыцыйна каля катка працуюць і пункты пракату.
Васіль Дзегцяроў, дырэктар мабільнага катка:
"Масавыя катанні ў нас будуць ісці з 10:00 да 23:45, таксама тут будуць праводзіцца дзіцячыя хакейныя турніры, спаборніцтвы па фігурным катанні і адкрытыя майстар-класы для ўсіх ахвочых. У навагоднюю ноч каток будзе працавць для мінчан да 4 гадзін раніцы".
Усяго ў Мінску будзе арганізавана амаль 30 лядовых пляцовак. На лакацыях таксама прадугледжаны атмасферныя фотазоны, фуд-корд і месцы для камфортнага адпачынку.















