3.69 BYN
2.92 BYN
3.37 BYN
У Беларусі ўпершыню ў гісторыі адбыўся выпуск пілотаў грамадзянскай авіяцыі
Першы ў гісторыі Беларусі выпуск пілотаў грамадзянскай авіяцыі. Восем юнакоў і дзве дзяўчаты на выдатна здалі дзяржэкзамен. Мінімум хвалявання і вялікі багаж ведаў - тое, што трэба прафесіяналам, якія за секунды павінны прыняць дакладнае рашэнне падчас палёту.
Веды тэсціравалі па канструкцыі і лётнай эксплуатацыі судоў, правілах палётаў, а таксама па паветранай навігацыі. Іспыты прымалі авіятары. Хлопцы атрымалі кваліфікацыю інжынера-пілота. Працэс падрыхтоўкі ўключаў тэорыю, адпрацоўку навыкаў на трэнажорах і палёты. Кіраваць пэўнымі тыпамі паветраных судоў выпускнікі будуць вучыцца на першым рабочым месцы, шасцёра з іх - у Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія".
Вучоба ў Беларускай акадэміі авіяцыі доўжылася чатыры з паловай гады. Перш чым адкрыць спецыяльнасць, была праведзена вялікая праца з заказчыкамі кадраў. Вывучаўся і вопыт іншых краін.















