3.69 BYN
2.92 BYN
3.37 BYN
Каманда жаночага баскетбольнага клуба "Мінск" стала ўладальнікам кубка Беларусі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Жаночы баскетбольны клуб "Мінск" шосты раз у гісторыі стаў уладальнікам кубка Беларусі. У фінальнай сутычцы каманда Вольгі Падабед сустрэлася з гродзенскай "Алімпіяй".
У выніку ўпартага супрацьстаяння лік на табло 68:50 у карысць сталічнага калектыву. Самым дзейсным гульцом у мінскай дружыне стала Анастасія Бабак – плюс 14 ачкоў, а сярод гродзенскай каманды адзначылася Аляксандра Палубок - у яе столькі ж.
У матчы за бронзу "Гарызонт" перайграў моладзевую каманду "Мінска". Выніковы лік - 55:71.















