3.69 BYN
2.92 BYN
3.37 BYN
Прэвентыўная апрацоўка і новая дарожная тэхніка - да снежнага лістапада гатовы
Аўтар:Ілья Цвяткоў
Першае дыханне зімы адчулі беларусы, не чакаючы марознага сезона па календары. У канцы лістапада снегам засыпала двары і вуліцы. І калі для дзяцей - гэта нагода для сезонных забавак, то для супрацоўнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і дарожных служб - час напружанай працы. Яны аператыўна чысцяць дарогі і двары. А Дзяржаўтаінспекцыя сочыць за перамяшчэннем машын па гарадскіх вуліцах і хуткасных магістралях і дае рэкамендацыі па бяспецы руху ў рэжыме дрэннай бачнасці і мокрага пакрыцця. Ілья Цвяткоў прадоўжыць снежную тэму (гл. відэа).















