3.69 BYN
2.92 BYN
3.37 BYN
У Беларусі да 2040 года плануюць давесці ўзровень перапрацоўкі адходаў да 90 %
Аўтар:Сяргей Ладысеў
Беларусь да 2040 года ставіць амбіцыйную мэту - давесці ўзровень перапрацоўкі адходаў да 90 %. Рэалізацыя задачы будзе праходзіць за тры этапы.
433 кілаграмы смецця. Менавіта столькі цвёрдых камунальных адходаў прыходзіцца на кожнага беларуса штогод. У сярэднім жыхар нашай краіны ў дзень пазбаўляецца больш як ад кілаграма смецця. Таму такі аб'ём адходаў дыктуе вострую неабходнасць у сістэмных рашэннях і сучаснай інфраструктуры. Зараз у краіне працуе больш як 80 ліній ручнога сартавання, а таксама функцыянуе 10 смеццесартавальных заводаў.















