3.69 BYN
2.92 BYN
3.37 BYN
Амаль 20 адзінак тэхнікі і 110 дворнікаў: у Гродне змагаюцца са снегам і галалёдзіцай
Дарогі ад снегу ў Гродне расчышчаюць амаль 20 адзінак тэхнікі. Снежныя гурбы і галалёдзіца вывелі брыгады гродзенскай "Спецаўтагаспадаркі" на ўзмоцнены рэжым - у горадзе пахаладанне і працягваюцца ападкі.
На лініі працуюць 12 машын, якія апрацоўваюць праезную частку, і 6 адзінак трактарнай тэхнікі, якія чысцяць на тратуарах. Акрамя таго, штодня задзейнічана 110 дворнікаў, яны чысцяць прыпынкі, пешаходныя пераходы і падыходы да іх.
Юрый Кучынскі, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ГГУВП "Спецаўтагаспадаркі":
"Закуплена новая тэхніка, якая прайшла атэстацыю, таксама закуплена 820 тыс. т пясчана-саляной сумесі. Мы падпісалі 28 дагавораў з іншымі арганізацыямі, якія для ўзмацнення выдзяляюць тэхніку са сваімі трактарыстамі, вадзіцелямі".
Грамадзяне з Гродна адзначылі, што ў горадзе падтрымліваецца ўзорная чысціня - вуліцы заўсёды чыстыя і пасыпаныя.
Работа камунальных служб у абласным цэнтры працягваецца: тэхніка па чарзе прыбірае снег, вывозіць яго і апрацоўвае дарогі рэагентамі.















