3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
Прэзідэнт Беларусі даручыў ураду рэалізаваць стратэгічныя праекты з замежнымі партнёрамі

Урад павінен прапісаць стратэгічныя праекты для рэалізацыі з замежнымі партнёрамі і "кроў з носу" рэалізаваць іх. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас нарады з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, піша БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам дыпламатычных прадстаўніцтваў адзначыў, што гэта мерапрыемства не павінна быць проста нарадай дзеля нарады. Узнятыя пытанні трэба дадаткова разгледзець ва ўрадзе і міністэрствах. "У адваротным выпадку - мерапрыемства параднае правялі, раз'ехаліся і нічога ад гэтага не засталося. Ніхто нічога ў галаву не ўклаў, груба кажучы, - сказаў Прэзідэнт. - Патрэбны, мужыкі, рэзультат!"
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўраду неабходна прапісаць пэўную колькасць стратэгічных праектаў для таго, каб былі прапанаванні, з якімі можна выйсці да замежных партнёраў: "Вялікіх, сярэдніх - няважна. Каб яны былі. Як вы гаварылі тут, мы павінны па свеце хадзіць і прапаноўваць гэтыя праекты. Не фармальна прапісаць, а кроў з носу дабівацца рэалізацыі гэтых праектаў".
Як адзначыў беларускі лідар, раней былі факты, калі да рэалізацыі шэрагу стратэгічных праектаў справа так і не дайшла. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз абазначыў важнасць выканальніцкай дысцыпліны.