3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Прэзідэнт Беларусі на суботніку высадзіць дрэвы ў парку Народнага адзінства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім суботніку 12 красавіка наведае пляцоўку будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і парку Народнага адзінства ў Мінску, дзе высадзіць дрэвы, піша БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы даложаць аб праведзенай рабоце па праектаванні і пачатку будаўніцтва парку і музея, пасля чаго Прэзідэнт разам з брыгадамі студэнцкай моладзі высадзіць алею з 80 дрэў, якія сімвалізуюць 80 юбілейных гадоў, што прайшлі з Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі вядзецца ў раёне вул. Арлоўскай на тэрыторыі былога парку "Дрымлэнд". Ужо завершана распрацоўка праектнай дакументацыі і ў лютым 2025 года пачаты будаўніча-мантажныя работы. У будаўніцтве музея таксама бяруць удзел студэнцкія атрады.
Вакол Нацыянальнага гістарычнага музея ў межах пр. Пераможцаў - вул. Арлоўская - рака Свіслач будзе разбіты парк Народнага адзінства. Будаўніча-мантажныя работы пачаліся ў кастрычніку 2024 года.
На тэрыторыі парку запланаваны экспазіцыйныя пляцоўкі абласных цэнтраў і Мінска, пешаходныя сцежкі для фарміравання ганаровай алеі, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі з гульнявым і спартыўным абсталяваннем, тэрыторыі для ціхага адпачынку з альтанкамі і арэлямі, добраўпарадкаванне вадаёма, рамонт агароджы тэрыторыі парку з абуладкаваннем дадатковай агароджы, рэканструкцыя адміністрацыйна-гаспадарчага будынка, трансфарматарнай падстанцыі.