3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"Вы з'яўляецеся духоўным лідарам для мільёнаў праваслаўных вернікаў з розных краін, архіпастырскім служэннем і малітвай дапамагаеце людзям умацавацца ў веры і канфесійнай еднасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што падзвіжніцкая праца Патрыярха Кірыла будзе і надалей садзейнічаць высакароднай справе ўмацавання добрасуседскіх адносін паміж двума братэрскімі народамі.
"Сёння, у эпоху глабальных выклікаў і найцяжэйшых узрушэнняў, сапраўдная з'яднанасць беларусаў і расіян набывае асаблівае значэнне, становіцца надзейнай апорай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Патрыярху Кірылу душэўных і цялесных сіл у імя нястомнага служэння Царкве Хрыстовай.















