3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Прэзідэнт Беларусі заслухаў даклад старшыні Мінгарвыканкама аб добраўпарадкаванні сталіцы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання ў Мінску рэканструяванага комплексу "Лошыцкі" заслухаў даклад старшыні Мінскага гарвыканкама Уладзіміра Кухарава аб добраўпарадкаванні беларускай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Кухараў далажыў наконт рэалізацыі плана добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, па рамонце і афарбоўванні будынкаў, рамонце вулічна-дарожнай сеткі, высадцы дрэў і зялёных насаджэнняў, усталяванні малых архітэктурных форм, арганізацыі дзіцячых пляцовак.
Добраўпарадкавана 18 зон адпачынку. Завершана рэканструкцыя Цэнтральнага дзіцячага парку імя Максіма Горкага. Да канца года плануецца пачаць работы на тэрыторыі Пішчалаўскага замка.
Асобна адзначана, што ў работах па добраўпарадкаванні трэба актыўна задзейнічаць і саміх жыхароў сталіцы.