3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў закон аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Вялікай Перамогі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне". Пра гэта паведаміла БЕЛТА, спасылаючыся на прэс-службу беларускага лідара.
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі прыняцце гэтага закона абазначае праяўленне гуманізму ў беларускім грамадстве, які імкнецца да рэсацыялізацыі вінаватых асоб.
У дачыненні да большасці асуджаных асноўнымі ўмовамі для прымянення амністыі з'яўляюцца поўная кампенсацыя ўрону, прычыненага злачынствам, а таксама станоўчая характарыстыка ў перыяд адбывання пакарання.
Законам прадугледжваецца вызваленне ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці або змякчэнне пакарання за ўчыненне не маючых вялікай грамадскай небяспекі або менш цяжкіх злачынстваў шэрагу катэгорый асуджаных.
Сярод іх непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны з дзецьмі да 18 гадоў, інваліды I і II групы, асобы, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, а таксама атрымалі раненні або захворванні ў перыяд ваеннай службы або службы ў ваенізаваных арганізацыях, і іншыя.
Асуджаным да абмежавання або пазбаўлення волі, якія не падпадаюць пад амністыю ў поўным аб'ёме, тэрмін пакарання будзе скарочаны часткова на 1 год.
Законам прадугледжаны і шэраг навацый. Так, пералік асоб, якія поўнасцю вызваляюцца ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, дапоўнены новай катэгорыяй асоб з пэўнымі захворваннямі. Раней не судзімым асобам, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін да 6 гадоў уключна, пакаранне замяняецца больш мяккім у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Замест поўнай амністыі ўстанаўліваецца прымяненне частковай у выглядзе скарачэння пакарання на 1 год да асоб, асуджаных за неасцярожныя злачынствы, якія прывялі да смерці чалавека.
Паводле папярэдніх разлікаў, амністыя закране амаль 8 тыс. асуджаных.
Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання