3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Прэзідэнт - моладзі: Наступае ваш залаты час
Аўтар:Ілона Красуцкая
Па добрай традыцыі ў канцы навучальнага года кіраўнік беларускай дзяржавы ўзнагароджвае ў Палацы Незалежнасці педагогаў і лепшых выпускнікоў ВНУ. Зараз гэта заўтрашнія ўрачы, інжынеры, аграрыі, навукоўцы, перакладчыкі і пілоты. За гады вучобы набраліся практычнага вопыту ў лабараторыях і палях, хтосьці скончыў магістратуру і не пабаяўся адмовіцца ад сталічнага жыцця.
Як сказаў Аляксандр Лукашэнка, зараз у маладых людзей наступае залаты час. Прэзідэнт пажадаў не пасаваць перад цяжкасцямі і складанымі задачамі. Бо нават памылкі загартоўваюць і даюць сілы рухацца далей. Кіраўнік дзяржавы таксама падзякаваў выкладчыцкаму складу за іх унёсак у адукацыю новага пакалення (падрабязнасці ў відэа).