3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Ордэна, медалёў і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены 5 супрацоўнікаў КДК

Пяць супрацоўнікаў КДК адзначаны ордэнам, медалямі і Падзякай Прэзідэнта Беларусі. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 10 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведаміла БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
За высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у папярэджанне, выяўленне і спыненне злачынстваў у сферы эканамічнай бяспекі дзяржавы, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў дзяржаўнай грамадзянскай службе ўзнагароджаны трое супрацоўнікаў КДК.
Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені адзначаны заслугі намесніка дырэктара ДФР КДК Віктара Сяліцкага, медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" - галоўнага інспектара ўпраўлення ДФР КДК Паўла Зелянкевіча, медалём "За бездакорную службу" ІІІ ступені - намесніка начальніка ўпраўлення кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці - начальніка аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці КДК Наталлі Халітавай.
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена начальніку аддзела ўпраўлення ДФР КДК Аляксандру Ігнатовічу і начальніку ўпраўлення ДФР КДК Уладзіславу Ларыёнаву.
Узнагароды яны ўдастоены за высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці і асабісты ўклад у павышэнне эфектыўнасці работы органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, узорнае выкананне службовых абавязкаў.