3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
"Свята імкнення да міру". Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ірана і грамадзян краіны з Наўрузам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Масуда Пезешкіяна і грамадзян гэтай краіны з нагоды Наўруза і новага, 1404 года па іранскім календары. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"Гэтае свята сімвалізуе не толькі абнаўленне жыцця, але і непарушнасць традыцый, народнае адзінства і ўсеагульнае імкненне да міру і росквіту, натхняе людзей на добрыя справы і пачынанні", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь і Іран працуюць над далейшым умацаваннем сяброўства паміж двума народамі і стварэннем спрыяльных умоў для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
"Разлічваю на Ваша асабістае садзейнічанне забеспячэнню высокай дынамікі кантактаў на ўсіх узроўнях - дзяржаўным, урадавым, парламенцкім, ведамасным і па лініі дзелавых колаў", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Ірана моцнага здароўя і плённай дзейнасці. "Няхай Наўруз прынясе новыя магчымасці і поспехі ўсім іранцам", - падкрэсліў беларускі лідар.