3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Для аказання неадкладнай дапамогі: 50 аўтамабіляў атрымалі ўстановы аховы здароўя Брэсцкай вобласці
50 легкавых аўтамабіляў для аказання медыцынскай дапамогі перадалі ўстановам аховы здароўя Брэсцкай вобласці. Ключы ўручылі галоўным урачам Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы, Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы і медустаноў Баранавіцкага, Пінскага, Лунінецкага і Пружанскага раёнаў.
Спецыяльныя аўтамабілі будуць выкарыстоўвацца для аказання неадкладнай медыцынскай і паліятыўнай дапамогі пацыентам дома, а таксама для выездаў вузкіх спецыялістаў на агляды грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.