3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
30 мая ў Мінску пройдзе велакарнавал "Viva Ровар"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
30 мая ў сталіцы пройдзе мінскі веласіпедны карнавал " Viva Ровар". Роўна ў 11:00 калона з некалькіх тысяч веласіпедыстаў возьме старт ля Палаца спорту і накіруецца па праспекце Пераможцаў да "Мінск-Арэны" і назад.
Тут галоўнае не хуткасць, а бяспека, ветлівае стаўленне адно да аднаго і, вядома, вясёлы настрой. У кожнага ўдзельніка, які прайшоў рэгістрацыю, будзе магчымасць не толькі з ветрыкам пракаціцца па адной з галоўных транспартных артэрый Мінска, але і пазмагацца за прыз у 4 намінацыях – "ВелаЛэдзі", "ВелаКідс", "ВелаСям'я" і "ВелаКаманда".















