3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
5 сакавіка ХК "Дынама" згуляе з СКА на "Мінск-Арэне"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Шэсць матчаў засталося правесці мінскаму "Дынама" да пачатку плэй-оф Кубка Гагарына. 5 сакавіка на "Мінск-Арэне" каманда Дзмітрыя Квартальнава прымае СКА.
У Заходняй канферэнцыі пул удзельнікаў накаўт-раўнда вызначаны і застаецца толькі галоўнае пытанне: хто апынецца ў топ-4 турнірнай табліцы, што гарантуе клубу пачатак серыі на хатнім лёдзе.
"Зубры" на гэты момант займаюць другі радок, а вось сапернікі ідуць на 7-м месцы. У бягучым сезоне на "Мінск-Арэне" армейцаў з Санкт-Пецярбурга мінчане яшчэ не абгульвалі.
Ці атрымаецца змяніць гэтую статыстыку, даведаецеся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 19:30.















