3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Турнір па сілавых відах спорту прайшоў у Мінску
Волатаўская сіла і моц - вось з чаго складаюцца рэкорды. У гэтыя выхадныя спартыўны комплекс "Дынама" сабраў больш за 200 спартсменаў з розных куткоў Беларусі і Расіі, якія сапернічалі за перамогу на турніры "Брыльянтавая рысь".
Традыцыйны старт прысвечаны Дню яднання дзвюх краін. Кульмінацыяй спаборніцтваў стала абнаўленне Вячаславам Харанекам свайго ж абсалютнага - гэта значыць сярод усіх узростаў - сусветнага рэкорду па падняцці 24-кілаграмовай гіры лежучы. Яго вынік - 205 разоў за 5 хвілін, што на 2 жымы больш за папярэдняе дасягненне. Гэта ўжо 89-ы рэкорд атлета за апошнія 35 гадоў. У планах асілка - пабіць яшчэ адно дасягненне.
Турнір "Брыльянтавая рысь" з'яўляецца адной з прыступак падрыхтоўкі для атлетаў перад этапам Кубка свету, які пройдзе на "Чыжоўка-Арэне" з 8 па 10 мая.















