3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Зборная Беларусі па цяжкай атлетыцы заваявала 9 медалёў на ЧЕ ў Батумі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Зборная Беларусі па цяжкай атлетыцы заваявала 9 медалёў на чэмпіянаце Еўропы ў Батумі.
Раніцай спартсмены вярнуліся ў Мінск. У актыве нашых: 2 залатыя, 4 сярэбраныя і 3 бронзавыя ўзнагароды. Чэмпіёнкай Еўропы ў вазе да 69 кг стала Сюзана Валадзько, яна таксама была лепшай у штуршку і другой у рыўку.
Кантынентальны форум сабраў у Грузіі больш за 350 атлетаў з 52 краін.















