3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Інструмент для нарошчвання экспарту: якія задачы ШІ можа ўзяць на сябе
Аўтар:Марыя Дэкан
Аб павышэнні эфектыўнасці рэальнага сектара эканомікі гаварылі на міжнародным бізнес-форуме ў Віцебску. Удзельнікі вывучылі перадавыя распрацоўкі, якія ўжо знайшлі прымяненне ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, лагістыцы і бізнес-працэсах.
24 сакавіка канцэртная зала "Віцебск" стала пляцоўкай для абмену IT-кампетэнцыямі. Міжнародны бізнес-форум сабраў тут больш за 150 прадпрымальнікаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і распрацоўшчыкаў высокатэхналагічных прадуктаў з Беларусі і Расіі. Асноўная мэта сустрэчы - разгледзець на канкрэтных прыкладах, як інтэграваць штучны інтэлект у рэальны сектар эканомікі (гл. відэа).















