3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Беларусі з'явіцца адзіная платформа для продажу білетаў на праезд у пасажырскім транспарце
У Беларусі з'явіцца адзіны дадатак для продажу білетаў. Рыхтуецца агульная база ўсіх гарадскіх, прыгарадных і міжгародных маршрутаў.
З дапамогай электроннай платформы можна будзе заказаць і аплаціць білет у кругласутачным рэжыме. Акрамя таго, у пасажыра заўсёды будзе чэк, які перавозчыкі часам не выдаюць.
Новы механізм дазволіць вывучаць пасажырапаток і хутка змяняць маршрутную сетку. Для гібкасці ў прыняцці аператыўных рашэнняў па краіне рэалізуецца праграма паскоранага абнаўлення аўтапарка. На першы план выходзяць выгада, камфорт і бяспека для пасажыраў.